Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:24 ]  Ірак: тэрарыстычныя напады на мячэць і вайсковую базу


БАГДАД. У Іраку ў аўторак ўчыненыя напады на суніцкую мячэць і амэрыканскую вайсковую базу. Пры выбуху бомбы каля багдадзкай мячэці тры чалавекі загінулі й два атрымалі раненьні. У горадзе Талафар паблізу Масулу сама мала 58 салдатаў ЗША й 6 іракцаў былі параненыя пры выбуху кіраванага сьмяротнікам грузавіка каля брамы амэрыканскай вайсковай базы. Яшчэ адзін тэрарыст падарваў сябе каля амэрыканскай базы на поўначы Багдаду. У гэтым здарэньні ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў.
XS
SM
MD
LG