ЗАГРАБ. Прэзыдэнт Харватыі Стыпе Месіч уручыў старшыню Харвацкага дэмакратычнага зьвязу Іва Санадэру мандат на фармаваньне ўраду краіны. Месіч выказаў спадзяваньне, што новы кабінэт працягне рэалізацыю стратэгічнай мэты Харватыі – уступленьня ў НАТО й Эўрапейскі Зьвяз. На праведзеных 23 лістапада выбарах Харвацкі дэмакратычны зьвяз атрымаў 66 з 152 месцаў у парлямэнце. Гэтая партыя знаходзілася пры ўладзе ў часе змаганьня Харватыі за незалежнасьць, а таксама ў гады міжнароднай ізаляцыі гэтай краіны.