Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 01:16 ]  Ізраіль плянуе дэмантаж габрайскіх паселішчаў


ТЭЛЬ-АВІЎ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што Тэль-Авіў можа дэмантаваць паасобныя габрайскія паселішчы незалежна ад ходу мірных перамоваў з Палестынаю. Паводле словаў Шарона, ён рыхтуе сэрыю “аднабаковых захадаў” у імя бясьпекі. Гэты намер пацьвердзіў таксама ізраільскі міністар абароны Шауль Мафаз - ён заявіў, што ў найбліжэйшыя дні будуць дэмантаваныя восем нелегальных габрайскіх паселішчаў. Раней сёньня Ізраіль абвінаваціў Арганізацыю Аб'яднаных Нацыяў у "крывадушнасьці" ў сувязі з учорашняй пастановаю Генэральнай Асамблеі ААН зьвярнуцца ў Міжнародны трыбунал у Гаазе з запытам пра законнасьць будаваньня загараджальнага муру на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG