МАСКВА. 6 чалавек загінулі і 11 параненыя ў выніку выбуху ля гатэлю "Нацыяналь" на вуліцы Махавой. Паведамляецца, што стан некаторых пацярпелых –крытычны. Выбух ў цэнтры расейскай сталіцы адбыўся сёньня а 11-й раніцы. Зараз на месцы здарэньня працуюць сьледчыя брыгады. Паводле адной з вэрсіяў , выбух ажыцьцёўлены групай жанчын-тэрарыстак. Адна зь іх, якая аб’яўленая у вышук, прывяла ў дзейнасьць выбуховую прыладу, што знаходзілася ў двух тэрарыстак-камікадзэ. Пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу "тэрарызм".