БАГДАД. Прынамсі тры іракцы загінулі і два параненыя ў выніку выбуху бомбы ля мячэці. У горадзе Талафар на поўначы Іраку пацярпелі больш за 40 вайскоўцаў ЗША і шасьцёра мясцовых жыхароў, калі побач з амэрыканскай базай выбухнуў аўтамабіль. Цяжка параненых няма. Прадстаўнік амэрыканскага вайсковага кіраўніцтва не выключае, што за рулём знаходзіўся тэрарыст-камікадзэ. Выбух адбыўся пасьля таго, як вайскоўцы адкрылі агонь ў адказ на адмову спыніцца.