Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:05 ]  Токіа вырашае, ці адпраўляць вайскоўцаў у Ірак


ТОКІА. У Токіа сёньня мае адбыцца спэцыяльнае паседжаньне японскага кабінэту міністраў. Прэм’ер-міністар Японіі Джуніхіра Каідзумі зьбіраецца прапанаваць на разгляд свайго ўраду плян удзелу войска краіны ў апэрацыях у Іраку. Крытыкі пляну Каідзумі цьвердзяць, што гэты праект парушае канстытуцыю Японіі. Учора прадстаўнікі адной з паўднёвакарэйскіх кампаніяў абвесьцілі пра намер адклікаць 60 сваіх супрацоўнікаў зь Іраку пасьля забойства двух інжынэраў.
XS
SM
MD
LG