БАГРАМ. У Аўганістане амэрыканскія войскі супольна з аўганскімі арміяй і паліцыяй праводзяць найбольшую антытэрарыстычную апэрацыю за апошнія два гады. У рамках апэрацыі “Лавіна” каля дзьвюх тысяч вайскоўцаў ЗША накіраваныя ў паўднёвыя і ўсходнія раёны Аўганістану для пошуку й затрыманьня талібаў і байцоў “Аль-Кайды”. Сёньня ў ходзе рэйду затрыманыя пяць талібаў, знойдзеныя зброя й выбухоўка. Злучаныя Штаты выказалі спачуваньне ў сувязі з загубаю дзевяці аўганскіх дзяцей у выніку памылковага абстрэлу ў правінцыі Газьні мінулае суботы.