БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы канфіскавалі ў Іраку каля двух мільёнаў даляраў. Як паведаміла прадстаўніца вайсковых сілаў ЗША, грошы былі выяўленыя ў ходзе спэцыяльнай апэрацыі ў горадзе Самара на поўначы ад Багдаду.
Таксама сёньня на ўскраіне Багдаду пры выбуху радыёкіраванай бомбы загінуў ірацкі паліцыянт. Пазьней сёньня адзін амэрыканскі салдат быў забіты на поўначы Іраку - у горадзе Масул.
Тым часам Кіроўчая рада Іраку прагаласавала за стварэньне трыбуналу для расьсьледаваньня ваенных злачынстваў, учыненых пры Садаму Хусэйну.