ЕРУСАЛІМ. Ізраіль выказаў шкадаваньне ў сувязі з адмоваю палестынскіх груповак падпісаць замірэньне. Як заявіў прадстаўнік ізраільскага прэм’ер-міністра Раанан Гісін, правал перамоваў сьведчыць, што лёс палестынцаў знаходзіцца “ў руках тэрарыстаў”.
Пазьней сёньня палестынскія групоўкі паведамілі пра падрыхтову новых перамоваў з мэтаю знайсьці кампраміс у пытаньні замірэньня з Ізраілем. Дарадца лідэра Палестынскай аўтаноміі Набіль Абуд Рдэйнах заявіў, што палестынскія групоўкі падтрымліваюць мірны плян, званы “дарожнай мапаю”. “Хамас” тым часам працягвае патрабаваць вываду ізраільскіх войскаў з палестынскіх тэрыторыяў, ставячы гэта за ўмову спыненьня сваіх нападаў.