Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Грэцыя: працэс у справе "17 лістапада"

АТЭНЫ. Суд у грэцкай сталіцы прызнаў чальцоў тэрарыстычнай групоўкі “17 лістапада” вінаватымі ў учыненьні тэрактаў у Грэцыі на працягу амаль 30 гадоў. Перад судом сталі актывісты арганізацыі, уключна з народжаным у Францыі Аляксандрасам Гіятопулясам, якога вінаваўчы бок назваў верхаводам групоўкі. Паводле зьвестак сьледзтва, Гіятопуляс асабіста рыхтаваў усе апэрацыі. На рахунку групоўкі – дзьве тысячы злачынстваў, у тым ліку 19 забойстваў. Прысуд у справе "17 лістапада" мае быць абвешчаны на працягу гэтага тыдня.
XS
SM
MD
LG