НЬЮ-ЁРК. Кофі Анан заклікаў як мага хутчэй правесьці сьледзтва ў справе суботняга амэрыканскага абстрэлу афганскай вёскі, ахвярамі якога сталі 9 дзяцей. Афіцыйныя асобы Пэнтагону патлумачылі напад зьвесткамі спэцслужбаў. Амэрыканскі амбасадар у Афганістане Залмай Халілзад заявіў, што гэта была трагічная страта чалавечых жыцьцяў ды выказаў спачуваньне родным ахвяраў.