НЬЮ-ЁРК. Прэм’ер-міністар Кітаю Вэн Жыбао пачаў турнэ па Злучаных Штатах. У Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН Вэн Жыбао размаўляў зь Генэральным сакратаром ААН Кофі Ананам. Кітайскі лідар заявіў, што Паўночная Карэя на самой справе ня хоча вырабляць ядзерную зброю, наадварот, паводле Вэн Жыбао, КНДР хацела б бачыць Карэйскую паўвыспу вольнай ад атамнай зброі. Што да Тайваню, Вэн Жыбао адзначыў, што Пэкін ніколі не дазволіць карыстацца дэмакратыяй, каб абараніць сэпаратызм.