МАСКВА. У Расеі ўчора адбыліся выбары ў Дзяржаўную Думу – ніжнюю палату расейскага парляманту. Пасьля падліку 90% галасоў выбаршчыкаў лідарам зьяўляецца прапрэзыдэнцкая партыя "Адзіная Расея". Згодна з папярэднімі дадзенымі, яна атрымала болей за 36% галасоў. На другім месцы – Камуністычная партыя з амаль 13 працэнтамі, Лібэрал-Дэмакратычная партыя, якую ачольвае Уладзімер Жырыноўскі, атрымала 12 %. Чацьвертай партыяй, якая здолела пераадолець 5% бар’ер зьяўляецца блёк "Радзіма" , з амаль 9%. Галоўныя расейскія лібэральныя партыі – "Яблоко" і СПС – пакуль набралі 4,3 і 3,9 працэнтаў галасоў адпаведна.