БАГДАД: Камандзір амэрыканскіх сілаў у Іраку генерал Рыкарда Санчэз перасьцярог, што разам з набліжэньнем даты перадачы ўлады, заплянаванай на чэрвень наступнага году, колькасьць атакаў супраць кааліцыйных сілаў-можа павялічыцца.
“ Ва ўмовах працяглага, мала інтэнсыўнага канфлікту, я думаю, можна спадзявацца росту гвалту, разам з тым, як мы будзем рухацца ў кірунку перадачы сувэрэнітэту у канцы чэрвеня”.
Санчэз паведаміў, што амэрыканскія сілы будуць працягваць наступ на ірацкіх паўстанцаў. Ён паведаміў, што кааліцыйныя сілы ўсё яшчэ канцэнтруюцца на пошуках Садама Гусэйна і заклікаў шэраговых іракцаў дапамагчы . Генерал прызнаў, што пошукі Садама нагадваюць пошукі іголкі ў стагу сена. Ён выказаў думку, што Садам хутчэй за ўсё знаходзіцца на тэрыторыі Іраку, і што раней, ці пазьней ён будзе знойдзены. Мністр абароны ЗША Рамсфэльд заявіў, што яшчэ да перадачы ўлады, у краіне павінна быць болей абвучаных амэрыканцамі ірацкіх сілаў бясьпекі, магчыма болей за плянаваныя раней 220 тысячаў чалавек.
Адзін амэрыканскі вайсковец загінуў, а два іншыя параненыя ў выніку выбуху бомбы ў ірацкім горадзе Масул. Сяржант Кэлі Тайлер паведаміў, што самаробная выбуховая прылада выбухнула ў цэнтры гораду, калі па вуліцы праязджаў амэрыканскі канвой. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку паведаміла, што ўчора, таксама ў выніку выбуху бомбы, загінула 12-гадовае ірацкае дзіцё.