МАСКВА: Расейцы выбіралі сёньня 450 дэпутатаў ніжэйшай палаты парляменту-Дзяржаўнай Думы. Старшыня Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Аляксандар Вешнякоў паведаміў, што выбарчая актыўнасьць перавысіла 25 адсоткаў, і такім чынам выбары будуць лічыцца сапраўднымі.
Прэзыдэнт Ўладзімір Пуцін разам з жонкай Людмілай, прагаласавалі ў Маскве з раніцы, аднак прэзыдэнт адмовіўся паведаміць, за каго ён галасаваў.
“ Я думаю, што гэта можа быць успрынятае, як дадатковая агітацыя, таму я паўстрымаюся, хаця, мае сымптыі, я думаю, вядомыя”.
Пуцін падтрымлівае пра-крамлёўскую партыю “ Адзіная Расея”, якая ўжывае выбарчы лёзунг “ Разам з прэзыдэнтам Пуцінам”. Мяркуецца, што гэтая партыя атрымае дзьве траціны месцаў у парляменце. У выбарах удзельнічаюць яшчэ 23 партыі, аднак праўдападобна толькі пяць зь іх набяруць неабходныя 5% галасоў, каб увайсьці ў парлямент.