Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:07 ]  Рамсфэлд і Брэмэр абмяркоўваюць пытаньні перадачы ўлады іракцам


БАГДАД. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд, які прыляцеў сёньня зь візытам у Багдад, меў сустрэчу з кіраўніком амэрыканскай цывільнай адміністрацыі ў Іраку Полам Брэмэрам. Рамсфэлд і Брэмэр абмяркоўваюць пытаньні як найхутчэйшай перадачы ўлады ірацкаму ўраду і падрыхтоўкі новых ірацкіх сілаў бясьпекі. Раней сёньня Рамсфэлд наведаў горад Кіркук на поўначы краіны, дзе азнаёміўся са станам бясьпекі і палітычнай сытуацыяй у Іраку. Гэта ўжо трэці візыт Рамсфэлда ў Ірак пасьля адхіленьня ад улады Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG