КРАСНАДАР. Расейскі АМОН знайшоў і абясшкодзіў бомбу, прымацаваную да вагона таварнага цягніка на станцыі Каўкаская ў Краснадарскім краі. Гэта адбылося празь дзень пасьля выбуху ў электрычцы ў тым самым рэгіёне Расеі, у выніку якога 42 чалавекі загінулі і больш за 600 былі параненыя. Прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што выбух быў вынікам тэрарыстычнага акту,мэта якога – дэстабілізаваць сытуацыю ў Расеі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.