БАГДАД. Кіраўнік часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр папярэдзіў пра магчымае ў найбліжэйшыя месяцы абвастрэньне сытуацыі ў краіне. У інтэрвію агенцтву “Associated Press” Брэмэр дапусьціў, што напады на кааліцыйныя войскі пачасьцяцца пасьля таго, як пачнецца працэс перадачы ўлады ў краіне іракцам.
Учора пры выбуху ў Багдадзе прынамсі 4 іракцы і адзін амэрыканскі вайсковец загінулі, каля 20 чалавек былі параненыя.
Сёньня раніцаю зь візытам у Ірак прыляцеў міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд.