Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:30 ]  Аўтары неафіцыйнага пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня задаволеныя сустрэчаю зь дзяржсакратаром ЗША Паўэлам


ВАШЫНГТОН. Аўтары неафіцыйнага мірнага пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня, вядомага як “жэнэўскае пагадненьне”, заявілі, што трактуюць яго як дадатак да міжнароднага пляну “дарожная мапа”. Аўтары пагадненьня – былыя міністры інфармацыі Ізраілю й Палестынскай аўтаноміі Ёсі Бэйлін і Ясір Абэд Рабо – спаткаліся ўчора зь дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам. Перамовы праходзілі за зачыненымі дзьвярыма. Ізраіль рэзка выступіў супраць памянёнай мірнай ініцыятывы, назваўшы яе капітуляцыяй перад палестынцамі. “Жэнэўскае пагадненьне” прадугледжвае стварэньне палестынскай дзяржавы й ліквідацыю бальшыні габрайскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях, даючы пры гэтым Ізраілю права вызначыць тэрмін і маштабы вяртаньня палестынскіх уцекачоў.
XS
SM
MD
LG