КІЕЎ. Віцэ-прэм’ер Украіны Віталій Гайдук быў звольнены ўчора ўказам прэзыдэнта Леаніда Кучмы. Гайдук курыраваў ва ўрадзе пытаньні паліўна-энэргетычнага комплексу, прамысловасьці й транспарту. Раней у пятніцу Гайдук заявіў, што Ўкраіна мае намер адмовіцца ад стварэньня супольнага з Расеяй газавага кансорцыюму. Прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч паведаміў, што Кіеў не прымаў такой пастановы.