Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:58 ]  Лёсаваньне кваліфікацыйнага цыклю футбольнага ЧС-2006


ФРАНКФУРТ. Учора адбылося лёсаваньне кваліфікацыйнага цыклю футбольнага чэмпіянату сьвету 2006 году. Зборная Беларусі пазмагаецца за выхад у фінальную частку першынства ў пятай эўрапейскай групе з камандамі Італіі, Славеніі, Нарвэгіі, Шатляндыі й Малдовы. Першыя матчы адбору пройдуць увосень наступнага году. Восем пераможцаў кваліфікацыйных групаў і дзьве найлепшыя каманды з ліку тых, што зоймуць у групах другія месцы, адразу забясьпечаць сабе ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату. Яшчэ шэсьць зборных, якія скончаць кваліфікацыю другімі, вызначаць тройку ўдзельнікаў першынства ў стыкавых сустрэчах.
XS
SM
MD
LG