Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  У Тбілісі Рамсфэльд сустрэўся з новым кіраўніцтвам Грузіі


ТБІЛІСІ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сёньня сустрэўся з часовым кіраўніцтвам Грузіі. Гэты візыт адбываецца літаральна праз два тыдні пасьля адстаўкі былога прэзыдэнта краіны Эдуарда Шэварнадзэ. У часе прэсавай канфэрэнцыі амэрыканскі міністар заклікаў да вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Грузіі. Ён падкрэсьліў, што паводле стамбульскіх дамоваў Расея пагадзілася закрыць дзьве свае базы яшчэ да 2001 году і пачаць перамовы пра закрыцьцё яшчэ дзьвюх, аднак гэтыя перамовы пакуль былі беспасьпяховымі. Дональд Рамсфэльд назваў Грузію сябрам Захаду ды адзначыў, што Злучаныя Штаты вітаюць рашэньне Грузіі правесьці свабодныя і празрыстыя прэзыдыэнцкія выбары.
XS
SM
MD
LG