ВАШЫНГТОН. Высокі прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу павітаў рашэньне прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша скасаваць мыта на імпарт сталі, уведзенае два гады назад. Упаўнаважаны Эўразьвязу ў пытаньнях гандлю Паскаль Лямі назваў пастанову Белага дому “добрай навіною” для эўрапейскіх вытворцаў сталі. Лямі падкрэсьліў, што цяпер Эўразьвяз ня будзе ўводзіць гандлёвых санкцыяў супраць ЗША.