Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:22 ]  Міністар абароны ЗША прыбывае ў Грузію


ТБІЛІСІ. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд прыбудзе сёньня ў Грузію для перамоваў з часовым кіраўніцтвам краіны. Чакаецца, што Рамсфэлд сустрэнецца з выканаўцай абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ, дзяржаўным міністрам Зурабам Жванія, міністрам абароны Давідам Тэўсадзэ, а таксама з адным з асноўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Раней падчас свайго знаходжаньня ў Тбілісі намесьніца дзяржсакратара ЗША Лін Паска паведаміла пра выдзяленьне Злучанымі Штатамі Грузіі 5 мільёнаў даляраў дадатковай дапамогі.
XS
SM
MD
LG