Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:21 ]  У Парыжы адкрыўся дом прытулку для журналістаў-уцекачоў

ПАРЫЖ. У францускай сталіцы па ініцыятыве міжнароднай арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” сёньня адкрыўся дом, дзе могуць знайсьці часовы прытулак журналісты, якія перасьледуюцца ў сябе на радзіме. У адрэмантаваным будынку старой фабрыкі ўжо ўладкаваліся 13 журналістаў і 2 журналісткі з Алжыру, Беларусі, Бангладэш, Бірмы, Конга, Сірыі, Камэруна, Емена. У часе адкрыцьця дому для журналістаў мэр Парыжу заявіў, што гэта ўнёсак гораду ў справу абароны свабоды слова, без якой немагчыма дэмакратыя. Праект, які, ў тым ліку, ўключае ў сябе і ўтрыманьне журналістаў-уцекачоў у Францыі, фінансуюць 14 французкіх газэт і радыёстанцыяў, а таксама адмысловы эўрапейскі фонд.
XS
SM
MD
LG