КАБУЛ. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд правёў перамовы зь лідарам Афганістану Хамідам Карзаем, у часе якіх былі абмеркаваныя маючыя адбыцца ў чэрвені выбары, а таксама кампанія дэмілітарызацыі краіны. Паводле Рамфэльда, варагуючыя палявыя камандзіры Дустум і Махамад зрабілі істотны крок наперад, пачаўшы здаваць зброю. Кіраўнік Пэнтагону Дональд Рамсфэльд сустрэўся сёньня як з Дустумам, так і Махамадам і заклікаў абодвух палявых камандзіраў прывесьці свае групоўкі ў нацыянальнае войска.
Сёньня ў Кабуле непадалёк ад амэрыканскай амбасады адбыўся выбух.