Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:55 ]  У Грузіі пачалася кампанія па выбарах новага прэзыдэнта


ТБІЛІСІ. Сёньня афіцыйна пачалася кампанія па выбарах новага прэзыдэнта Грузіі. Выконваючая абавязкі кіраўніка краіны Ніно Бурджанадзэ заявіла, што выбары будуць свабоднымі й адкрытымі. Бурдажанадзэ перакананая, што пераможцам будзе лідар Нацыянальнага Руху Міхаіл Саакашвілі, які ачоліў вулічныя пратэсты. У выніку гэтай "ружовай рэвалюцыі" былы прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ мусіў пайсьці ў адстаўку.
XS
SM
MD
LG