Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:18 ]  Прэзыдэнт Літвы мусіў выступіць у Канстутыцыйным судзе

ВІЛЬНЯ. Літоўскі прэзыдэнт Раландас Паксас сёньня выступіў перад Канстутыцыйным судом краіны. Суд высьветляе абставіны атрыманьня літоўскага грамадзянства расейцам Юрыем Барысавым, галоўным спонсарам выбарчай кампаніі Паксаса. Барысава абвінавачваюць у нелегальным продажы зброі ў Судан. Паксас заявіў у судзе, што ягоны загад аб наданьні грамадзянства Барысаву не супярэчыць канстытуцыі Літвы. Тым часам літоўскія парлямэнтары пачалі рыхтаваць тэкст рэзалюцыі што да імпічманту Раландасу Паксасу. Сёньня ж Паксас адмяніў свой візыт у Злучаныя Штаты, цягам якога была заплянаваная ягоная сустрэча з амэрыканскім прэзыдэнтам Джорджам Бушам.
XS
SM
MD
LG