Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  НАТО мусіць рыхтавацца да місіі ў Іраку


БРУСЭЛЬ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сёньня сказаў міністрам замежных справаў краінаў-сябраў альянсу, што саюзьнікі забясьпечылі неабходную падтрымку апэрацыяў НАТО ў сталіцы Аўганістану. Цяпер гаворка ідзе пра пашырэньне мандату й сфэры дзейнасьці місіі па-за межы Кабулу. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл таксама выступіў на паседжаньні й адзначыў, што саюзьнікі мусяць падрыхтавацца да больш сур’ёзнай ролі НАТО ў пасьляваенным Іраку. На гэтым тыдні Гішпанія прапанавала перадаць альянсу кіраўніцтва тым дывізіёнам у Іраку, які цяпер падпарадкоўваецца Польшчы. Колін Паўэл падтрымаў гэтую прапанову, аднак, адзначыў, што пытаньне ў дадзены момант вырашацца ня будзе.
XS
SM
MD
LG