Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:01 ]  Кіеў: працяг кансультацыяў у пытаньні востраву Тузла


КІЕЎ. Украіна й Расея працягнуць сёньня кансультацыі ў пытаньні статусу Азоўска-Керчанскай акваторыі й востраву Тузла. Масква й Кіеў спрабуюць урэгуляваць канфлікт, узьніклы пасьля таго, як Расея пачала ў верасьні будаваць у Керчанскім праліве дамбу да востраву Тузла. Украіна патрактавала гэтыя дзеяньні як парушэньне сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці. Пры канцы кастрычніка будаваньне дамбы было спыненае – бакі распачалі перамовы. Гэтым тыднем Ўкраіна адкрыла на Тузьле памежны пост, разьмясьціўшы там каля 50 вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG