Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:53 ]  У Брусэлі сустрэнуцца міністры краін НАТО

БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў краін НАТО абмяркуюць сёньня сытуацыю ў Іраку, Аўганістане й Босьніі, а таксама пляны Эўрапейскага Зьвязу стварыць уласныя ўзброеныя сілы. Міністры разгледзяць магчымасьць павялічыць ролю Паўночнаатлянтычнага альянсу ў стабілізацыйным працэсе ў Іраку. На парадку дня сустрэчы таксама пытаньне пра пашырэньне за межы Кабулу зоны дысьлякацыі міжнародных міратворцаў у Аўганістане.
XS
SM
MD
LG