ЛЁНДАН. 24-гадовы грамадзянін Вялікабратаніі Саід Бадат стане сёньня перад судом праз абвінавачаньне ў рыхтаваньні тэрарыстычных нападаў. Брытанскія сьледчыя цьвердзяць, што Бадат супрацоўнічаў з Рычардам Рэйдам – тэрарыстам, які два гады назад спрабаваў падарваць амэрыканскі самалёт пры дапамозе схаванай у чаравіку бомбы. У сёлетнім студзені Рэйд быў асуджаны ў ЗША на пажыцьцёвае зьняволеньне. За апошні тыдзень брытанская паліцыя правяла шэраг антытэрарыстычных рэйдаў, арыштаваўшы звыш 20 чалавек.