КАНБЭРА. Аўстралія пастанавіла далучыцца да амэрыканскай сыстэмы проціракетнай абароны. Пра гэта паінфармаваў сёньня аўстралійскі міністар замежных справаў Аляксандар Доўнэр. Выступаючы ў парлямэнце, Доўнэр падкрэсьліў, што тым самым Аўстралія робіць стратэгічны выбар з мэтаю засьцерагчыся ад магчымай атакі з выкарыстаньнем балістычных ракет.