Масква. Расея і Кітай сёньня заявілі, што гатовыя паэтрымаць эфэктыўныя захады ў справе нераспаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сёньня заявіў пад час пасяджэньня Рады бясьпекі, што неабходныя больш эфэктыўныя спосабы кантролю. Кітай сёньня выступіў з заявай адносна разьвіцьця эфэктыўнага міжнароднага мэханізму для прадухіленьня распаўсюджваньня зброі масавага зьнішчэньня.