Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:07 ]  Папярэджаньне пра магчымыя тэракты ў Найробі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты й Аўстралія папярэдзілі сваіх грамадзянаў пра магчымыя тэрарыстычныя акты ў сталіцы Кеніі Найробі. Амэрыканскія й аўстралійскія ўлады атрымалі непацьверджаную інфармацыю пра магчымасць нападаў на найбольшыя гатэлі Найробі “Стэнлі” й “Гілтан” – у іх звычайна спыняюцца іншаземцы. У 1998 годзе ў кенійскай сталіцы пры выбуху бомбы быў разбураны будынак амэрыканскага пасольства. Адказнасьць за той тэракт, у якім загінулі 219 чалавек, узяла на сябе “Аль-Кайда”.
XS
SM
MD
LG