ВАШЫНГТОН. Кіраўніцтва часовай ірацкай адміністрацыі пастанавіла стварыць у Іраку батальён спэцназу для процістаяньня тэрарыстам, – пра гэта інфармуе сёньня газэта “Washington Post”. Як падае газэта, батальён колькасьцю ад 750 да 850 чалавек будзе створаны з байцоў узброеных фармаваньняў пяці асноўных палітычных партыяў Іраку. “Washington Post” адзначае, што батальён будзе падначальвацца амэрыканскім вайсковым сілам у Іраку.