МААСТРЫХТ. У Нідэрляндах завершылася канфэрэнцыя міністраў замежных справаў АБСЭ. Выніковы дакумэнт сустрэчы ня быў прыняты ў зьвязку з пратэстамі Расеі супраць высноваў чальцоў эўрапейскай арганізацыі наконт сытуацыі ў Грузіі й Малдове. Старшыня АБСЭ міністар замежных справаў Нідэрляндаў Яап Схэфэр заявіў, што па выніках саміту ён падрыхтуе асабістую заяву, дзе будуць зьмешчаныя тыя высновы, супраць якіх выступіла Расея.