Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  У Гішпаніі адбылося пахаваньне афіцэраў спэцслужбаў

МАДРЫД. Сёньня ў Гішпаніі адбылося пахаваньне 7 афіцэраў спэцслужбаў краіны, якія загінулі ў Іраку. Іхны аўтамабіль быў абстраляны невядомымі нападнікамі. Кароль Гішпаніі Хуан Карлас, каралева Сафія і прэм’ер-міністар краіны Хасэ Марыя Азнар таксама прысутнічалі на разьвітальнай цырымоніі, што адбылася ў штаб-кватэры гішпанскага Нацыянальнага цэнтру службаў бясьпекі. Сёньня ў Іраку непадалёк ад гораду Самара загінуў адзін амэрыканскі жаўнер. Менавіта ў Самары апошнімі днямі адбываліся масавыя сутычкі іракцаў з войскамі кааліцыі.
XS
SM
MD
LG