МАДРЫД. У Гішпаніі сёньня дзень жалобы па сямёх афіцэрах
нацыянальнай службы выведкі, што загінулі ў Іраку мінулае суботы.
Чакаецца, што прэм’ер-міністар краіны Хасэ Марыя Азнар выступіць перад дэпутатамі парлямэнту ў падтрымку пастановы ўраду накіраваць у Ірак тысячу трыста вайскоўцаў. Гішпанія ўжо заявіла, што будзе працягваць місію ў Іраку, нягледзячы на трагічную загубу выведнікаў.