Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:23 ]  Літва: Сэйм разгледзіць пытаньне пра імпічмэнт у дачыненьні да прэзыдэнта Раландаса Паксаса


ВІЛЬНЯ. Літоўскі Сэйм, як чакаецца, абмяркуе сёньня магчымасьць вынясеньня імпічмэнту прэзыдэнту краіны Раландаса Паксаса. Учора спэцыяльная парлямэнцкая камісія пацьвердзіла факт сувязі атачэньня прэзыдэнта з крымінальным сьветам. Камісія зрабіла выснову, што знаходжаньне Паксаса на пасадзе прэзыдэнта пагражае нацыянальнай бясьпецы Літвы. Да адстаўкі Паксаса заклікаў і прэм’ер-міністар краіны Альгірдас Бразаўскас. Бразаўскас выказаў меркаваньне, што бальшыня дэпутатаў ад кіраванай ім сацыял-дэмакратычнай партыі падтрымае імпічмэнт. Працэдура адхіленьня прэзыдэнта ад улады будзе распачатая, калі за гэта выкажуцца ня менш як 36 з 141 дэпутата Сэйму. Раландас Паксас чарговым разам заявіў учора, што ня мае намеру пакідаць сваёй пасады.
XS
SM
MD
LG