Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:47 ]  Робэртсан заклікаў падтрымаць апэрацыі ў Аўганістане


БРУСЭЛЬ. Кіраўнік НАТО Джордж Робэртсан заклікаў міністраў абароны паўночнаатлянтычнага альянсу падтрымаць апэрацыі ў Аўганістане й накіраваць у гэтую краіну дадатковыя вайсковы кантынгент і абсталяваньне. Робэртсан адзначыў, што ўрады краін-чальцоў НАТО мусяць падтрымаць місію ў Аўганістане, каб не дапусьціць пашырэньня тэрарызму. Цяпер у Кабуле знаходзяцца 5 700 вайскоўцаў альянсу. Мяркуецца, што міністры абароны краін-чальцоў НАТО падтрымаюць пастанову ліквідаваць міратворчую місію альянсу ў Босьніі й перадаць паўнамоцтвы спэцыяльным эўрапейскім сілам. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд выказаў упэўненасьць у тым, што стварэньне эўрапейскіх узброеных сілаў ня будзе пагражаць існаваньню НАТО.
XS
SM
MD
LG