БАГДАД. Вайскоўцы ЗША паведамілі, што сутычкі зь іракцамі ў горадзе Самара былі зкаардынаванымі нападамі на амэрыканскі канвой, які перавозіў у банкі новыя ірацкія дынары. Прадстаўнік акупацыйных войскаў Фрэдэрык Рудэшэйм на прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што нападнікі былі апранутыя ва ўніформу фэдаінаў – ляяльных Хусэйну структураў. Перадаецца, што напады на розныя канвоі адбыліся адначасова.
Паводле розных зьвестак, ў часе сутычак забітыя ад 46 да 54 іракцаў. Пяцёра амэрыканскіх вайскоўцаў і адзін жыхар Самары параненыя