МААСТРЫХТ, НІДЭРЛЯНДЫ. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ сустрэлася сёньня зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым ў рамках паседжаньня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, якое праходзіць у Маастрыхце. Гэта першая двухбаковая сустрэча на такім узроўні пасьля зьмены ўлады ў Грузіі. Раней, выступаючы ў Маастрыхце, Бурджанадзэ зкрытыкавала факт перамоваў прадстаўнікоў расейскага кіраўніцтва зь лідэрамі Абхазіі і Паўдзённай Асэтыі і заклікала Расею вывесьці войскі з тэрыторыі Грузіі дый прыняць захады да нармалізацыі двухбаковых дачыненьняў.