КІЕЎ. Міністэрства абароны Украіны паведаміла сёньня, што ўкраінскія вайскоўцы ў Іраку затрымалі былога ірацкага генэрала Джугейшы, які арганізоўваў напады на сілы кааліцыі ў паўдзённых раёнах краіны.
Паводле міністэрства, затрыманьне адбылося ў суботу ля горада Ас-Сувайра. Генэрал перададзены амэрыканскім войскам для допыту. Украінскае вайсковае кіраўніцтва паведаміла, што ў Джугейшы знойдзеныя дакумэнты, якія пацьвярджаюь ягоныя сувязі з Садамам Хусэйнам.