Сёньня ўва ўсім сьвеце адзначаецца Дзень барацьбы зь СНІДам. За 20 гадоў СНІД забраў жыцьці 20 мільёнаў чалавек. Толькі за мінулы год ад СНІДу памерла каля 3 мільёнаў чалавек.
Генэральны сакратар ААН Кофі Анан днямі назваў гэтую хваробу “зброяй масавага зьнішчэньня” для шэрагу краін. На думку Кофі Анана, пакуль што сьвет прайграе вайну з эпідэміяй віруса імунадэфіцыту. Колькасьць ВІЧ-інфэкцыяваных і хворых на СНІД людзей вырасла ў сьвеце да 40 мільёнаў. Сярод краін, дзе ВІЧ-інфэкцыя пашыраецца найбольш хутка, – Расея, Украіна, Эстонія й Латвія.