Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:18 ]  Літва: камісія Сэйму абвесьціць сёньня вынікі расьсьледаваньня "справы прэзыдэнта"

ВІЛЬНЯ. Каля 5 тысяч чалавек правялі ўчора ў літоўскай сталіцы маніфэстацыю, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Раландаса Паксаса. Камісія літоўскага Сэйму, якая расьсьледуе магчымыя сувязі прэзыдэнта Паксаса з крымінальнымі элемэнтамі, абвесьціць сёньня свае высновы. Ад вэрдыкту камісіі залежыць, ці пачне Сэйм працэдуру імпічмэнту. Старшыня камісіі Алоізас Сакалас лічыць, што прэзыдэнт Паксас, адмовіўшыся адказаць на пытаньні парлямэнтароў, парушыў тым самым закон краіны. Камісія Сэйму мае падаць на разгляд дэпутатаў некалькі дзясяткаў дакумэнтаў, якія сьведчаць пра незаконную, паводле меркаваньня Сакаласа, дзейнасьць некаторых асобаў з атачэньня літоўскага прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG