КІЕЎ. Зь сёньняшняга дня ўва Ўкраіне ўводзіцца новая мінімальная заробная плата. Сума мінімальнага месячнага заробку была паменшаная на 14 працэнтаў і складае цяпер 38 даляраў. Урад Украіны заявіў, што памяншэньне сумы мінімальнай заробнай платы неабходнае ў рамках захадаў для скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту.