ТБІЛІСІ. Парлямэнт Грузіі зацьвердзіў учора кандыдатуру новага кіраўніка Цэнтравыбаркаму. На гэтую пасаду прызначаны Зураб Чыябэрашвілі, лідэр няўрадавай арганізацыі “Справядлівыя выбары”. Менавіта гэтая арганізацыя зафіксавала фальсыфікацыі ў часе выбараў 2 лістапада й зьвянулася з пазовам у пракуратуру.
Чыябэрашвілі падоўжыў на два дні тэрмін рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Грузіі. На гэты момант зарэгістравана 12 прэтэндэнтаў. Прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 4 студзеня.