Вільня Каля 5 тысячаў чалавек правялі сёньня маніфэстацыю ў літоўскай сталіцы, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Раландаса Паксаса. Яго бліжэйшых супрацоўнікаў абвінавачваюць у сувязях з расейскім крыміналітэтам. Апазыцыя, якая наладзіла сёньняшнюю дэманстрацыю, называе прэзыдэнта марыянеткай расейскіх крымінальнікаў і спэцслужбаў, якія хочуць атрымаць кантроль над Літвою напярэдадні яе ўступленьня ў Эўразьвяз. Дэманстранты патрабавалі, каб Паксас сышоў у адстаўку, не даводзячы справу да імпічмэнту, які пашкодзіць вобразу краіны напярэдадні яе ўступленьня ў Эўразьвяз і НАТА. У мінулым месяцы літоўскія службы бясьпекі абнародвалі інфармацыю пра сувязі атачэньня прэзыдэнта з расейскім краміналітэтам. Раландас Паксас адхіляе абвінавачваньні і адмаўляецца сысьці з пасады.