Ерусалім Пасьля доўгіх ваганьняў палестынскі лідэр Ясер Арафат даў згоду на паезду палестынскіх прадстаўнікоў на цырымонію падпісаньня сымбалічнай ізраільска-палестынскай мірнай дамовы. Цырымонія павінна была адбыцца ў Жэнэве. Так званая “жэнэўская дамова” была падрыхтаваная ізральскай апазыцыяй і шэрагам палестынскіх палітыкаў. З рэзкай крытыкай сымбалічнай дамовы выступіў і прэмьер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон. Ён заявіў, што толькі ўрад можа весьці перамовы з палестынцамі і падпісваць двухбаковыя пагадненьні.